Беларуская Служба

Польскі ўрад адкрыў мяжу з Беларуссю

25.09.2025 07:00
Калі напружанасць на ўсходняй мяжы ўзмоцніцца, Варшава не завагаецца зноў закрыць пераходы.
  24-25
У ноч 24-25 верасня польскі ўрад зноў адкрыў мяжу з БеларуссюPAP/Wojtek Jargiło

Мяжа з Беларуссю была зачынена ў ноч з 11 на 12 верасня з меркаванняў бяспекі. Гэта было звязана з ваеннымі вучэннямі «Захад-2025», якія праходзяць у Беларусі.

Сёння памежныя пераходы з Беларуссю зноў адкрыты. Падрабязнасці былі прадстаўленыя Міністэрствам унутраных спраў і адміністрацыі на платформе X.

Згодна з аб'явай, легкавыя аўтамабілі змогуць перасякаць мяжу на пераходзе Тэрэспаль-Брэст, а грузавікі — на пераходзе Кукурыкі-Казловічы. Грузавы чыгуначны рух будзе адноўлены на ўчастках Кузніца Беластоцкая — Гродна, Семяноўка — Свіслач і Тэрэспаль — Брэст.

Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі падкрэсліла, што рашэнне было прынята пасля аналізу сітуацыі. У той жа час урад заявіў, што калі напружанасць на ўсходняй мяжы ўзмоцніцца, ён не завагаецца зноў закрыць пераходы. Бяспека палякаў — наш прыярытэт, — дадало Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі.

ПР/юл