Беларуская Служба

Нацыянальны дзень Польшчы праходзіць на Сусветнай выставе EXPO ў Осацы

01.10.2025 12:55
Мерапрыемства дае магчымасць падкрэсліць дасягненні, каштоўнасці і разнастайнасць сучаснай Польшчы ў прысутнасці высокапастаўленых гасцей.
1  2025      Osaka Expo
1 кастрычніка 2025 года на тэрыторыі выставачнага цэнтра Osaka Expo адбудзецца Нацыянальнае свята Польшчы — найважнейшая падзея ў прысутнасці Польшчы на ​​сусветнай выставе.

Польшча і Японія святкуюць дзесяцігоддзе стратэгічнага партнёрства. Нацыянальны дзень Польшчы праходзіць на Сусветнай выставе EXPO ў Осацы. Урачыстасці далі магчымасць зблізіць культуры дзвюх краін і правесці дзелавыя перамовы.

1 кастрычніка 2025 года на тэрыторыі выставачнага цэнтра Osaka Expo праходзіць Нацыянальнае свята Польшчы — найважнейшая падзея ў прысутнасці Польшчы на ​​сусветнай выставе. Мерапрыемства дае магчымасць падкрэсліць дасягненні, каштоўнасці і разнастайнасць сучаснай Польшчы ў прысутнасці высокапастаўленых гасцей.

Нягледзячы на тое, што краіны раздзяляе больш за 12 500 кіламетраў, то іх усё ж аб'ядноўвае ўзаемная сімпатыя і моцныя дзелавыя сувязі. У Польшчы працуе каля трохсот японскіх кампаній – вытворцы электронікі, фармацэўтыкі і аўтамабільных дэталяў.

Палякі і японцы шануюць традыцыі і імкнуцца да інавацый, гаворыць віцэ-спікер Сейма Моніка Веліхоўска:

- Мы павінны пастаянна будаваць і набліжаць нашыя народы, калі казаць пра мастацтва, культуру, але найперш пра патрэбныя інвестыцыі.

Міністр гандлю Японіі ўзгадаў выдатнага кінарэжысёра Анджэя Вайду, які заснаваў Музей японскага мастацтва і тэхналогій у Кракаве. Дзевятнаццаць японскіх піяністаў прыедуць у Варшаву, каб паўдзельнічаць у конкурсе Шапэна.

ав