«З 5 кастрычніка 2025 г. па 4 красавіка 2026 г. часткі і падраздзяленні Узброеных сіл Польшчы будуць разгорнутыя для забеспячэння непарушнасці дзяржаўнай мяжы, грамадскай бяспекі і парадку», – гаворыцца ў загадзе.
Загад распаўсюджваецца на памежныя пераходы і памежную зону на дзяржаўнай мяжы з Германіяй і Літвой.
Прэм'ер-міністр Дональд Туск раней падпісаў загад аб разгортванні кадраў ваеннай жандармерыі для садзейнічання Памежнай ахове на мяжы з Германіяй.
«У сувязі з магчымай пагрозай грамадскай бяспецы або парадку з-за сурʼёзнай пагрозы нелегальнай іміграцыі на дзяржаўнай мяжы з Федэратыўнай Рэспублікай Германіяй, салдаты Ваеннай жандармерыі будуць аказваць дапамогу Памежнай ахове з 5 кастрычніка 2025 года да даты часовага аднаўлення памежнага кантролю ў дачыненні да асоб на дзяржаўнай мяжы з Федэратыўнай Рэспублікай Германія», – гаворыцца ва ўказе прэмʼер-міністра.
Памежны кантроль з Германіяй і Літвой быў уведзены 7 ліпеня, а затым падоўжаны з 6 жніўня па 4 кастрычніка. У сераду (1 кастрычніка) міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кервінскі падпісаў указ аб далейшым падаўжэнні часовага памежнага кантролю з гэтымі краінамі да 4 красавіка 2026 года.
IAR/вх