Беларуская Служба

Расія і Беларусь вяртаюцца ў гульню. Вострая рэакцыя польскага міністэрства

07.10.2025 12:18
Міжнародны паралімпійскі камітэт (IPC) прыняў рашэнне аднавіць поўныя правы членства Расіі і Беларусі. Рэакцыя з боку Польшчы – адназначная.
 ,     (IPC)     .
Эндру Парсонс, прэзідэнт Міжнароднага паралімпійскага камітэту (IPC) падчас цырымоніі гульняў у Парыжы.fot. Getty Images

Рашэнне было прынятае 27 верасня бягучага года падчас Генеральнай асамблеі Міжнароднага паралімпійскага камітэта (IPC) у Сеуле. Краіны, якія былі часткова адхіленыя, – Расія і Беларусь – адновяць свой спартыўны ўдзел у мерапрыемствах, якія праводзяцца пад эгідай згаданай міжнароднай арганізацыі IPC.

То бок адбудзецца поўнае вяртанне гэтых дзяржаў у структуры Міжнароднага паралімпійскага камітэта. Паралімпійскія гульні могуць стаць пераломным момантам, які адкрывае для Расіі і Беларусі дзверы да поўнага вяртання ў спорт.

Вострая рэакцыя польскага міністэрства: адказ на скандальнае рашэнне

Такі крок выклікаў абурэнне ў медыйнай прасторы. Сваё меркаванне выказаў і польскі міністр Якуб Рутніцкі. Кіраўнік ведамства, адказнага за спорт і турызм, накіраваў спецыяльны ліст, у якім не хавае абурэння рашэннем, прынятым у канцы верасня ў Сеуле.

«Гэтае рашэнне, прынятае ў той час, калі расійская агрэсія ў дачыненні да Украіны ўсё яшчэ працягваецца, і кожны дзень гінуць нявінныя людзі, супярэчыць каштоўнасцям, якія павінны ляжаць у аснове спорту і паралімпійскага руху. [...] Падкрэслю, пакуль вайна ва Украіне не скончыцца, пакуль не спыняцца пакуты нявінных людзей, не можа быць і размовы пра паўнапраўнае вяртанне Расіі і Беларусі да спартыўнай канкурэнцыі пад іх нацыянальнымі сімваламі. Гэта было б дзеяннем не толькі заўчасным, але і глыбока крыўдным для ахвяр гэтай вайны, а таксама для самой ідэі спорту як прасторы міру і прымірэння», – гаворыцца у лісце міністра Рутніцкага, адрасаваага міністрам па справах спорту краін Еўрапейскага саюза.



Агрэсія Расіі на тэрыторыі Украіны трывае бесперапынна з канца лютага 2022 года.

Паводле wprost.pl/вх