Беларуская Служба

Польскі павільён на EXPO 2025 атрымаў прэстыжную ўзнагароду

13.10.2025 10:01
Польскі павільён падчас Сусветнай выставы наведалі больш за мільён сто тысяч гасцей.
   EXPO 2025
Польскі павільён на EXPO 2025 mat. pras./expo.gov.pl

Польскі павільён атрымаў узнагароду на сусветнай выставе EXPO 2025 у Осацы (Японія). Ён атрымаў залаты медаль у катэгорыі «самастойна пабудаваныя павільёны плошчай да 1500 квадратных метраў». Другое месца ў гэтай катэгорыі занялі Філіпіны, а трэцяе – Аўстрыя.

Архітэктурная форма польскага павільёна, заснаваная на выкарыстанні дрэва, нагадвае вадаварот або спіраль. Па задуме аўтараў, аб'ект павінен атаясамлівацца з распаўсюджваннем хвалі польскай творчасці і інавацыйнасці.

Каркас канструкцыі быў пабудаваны паводле традыцыйнай японскай тэхналогіі злучэння дрэва (Kigumi Koho), якая зводзіцца да выкарыстання мінімальнай колькасці цвікоў і металічных злучальнікаў.

Праект – гэта праца дуэта архітэктараў – Алісіі Кубіцкай і Борхі Марцінеса з майстэрні Interplay Architects.

EXPO 2025 у Осацы завяршаецца сёння, то бок 13 кастрычніка. За паўгода польскі павільён і мерапрыемствы, якія суправаджалі прысутнасць Польшчы на выставе ў Осацы, наведалі больш за мільён сто тысяч гасцей.

IAR/аз

Больш за мільён гасцей наведалі польскі павільён на EXPO-2025 у Осацы

06.10.2025 15:59
Праз тыдзень завершыцца Сусветная выстава, якая сёлета праходзіць у Японіі. Польскі павільён карыстаецца вялікай папулярнасцю.