Беларуская Служба

Польшча абвінаваціла дваіх грамадзян РФ у шпіянажы

13.10.2025 14:05
Абвінавачаныя былі затрыманыя ў ліпені 2024 года і з таго часу знаходзяцца пад вартай.
Здымак мае ілюстрацыйны характарInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пракурор накіраваў у суд абвінавачванне супраць дваіх грамадзян Расіі ў шпіянажы на карысць расійскай разведкі. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Нацыянальнай пракуратуры Пшэмыслаў Новак.

Паводле звестак следства, абвінавачаныя, Ігар Р. і яго жонка Ірына Р., мелі намер перадаць расійскай разведцы інфармацыю, якая магла б нанесці шкоду Польшчы. Акрамя таго, мужчына быў датычны да адпраўкі пасылкі з выбухоўкай.

Абвінавачаныя былі затрыманыя ў ліпені 2024 года і з таго часу знаходзяцца пад вартай. Расследаванне пракуратуры праводзілася сумесна з аддзяленнем Агенцтва ўнутранай бяспекі ў Катавіцах.

IAR/аз