Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы (ABW) у каардынацыі з іншымі спецслужбамі затрымала восем чалавек, якія падазраюцца ў падрыхтоўцы дыверсійных дзеянняў. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск у сацыяльных сетках.
Паводле яго слоў, затрыманні прайшлі ў апошнія дні ў розных рэгіёнах краіны. Праваахоўныя органы вядуць следства.
«Справа развіваецца, дзеянні службаў працягваюцца», – напісаў кіраўнік польскага ўраду.
У сваю чаргу міністр Томаш Сямоняк, які ва ўрадзе Польшчы адказвае за каардынацыю працы спецслужбаў, удакладніў, што гаворка ідзе аб асобах, якія займаліся назіраннем і зборам дадзеных аб ваенных абʼектах і абʼектах крытычнай інфраструктуры, а таксама падрыхтоўкай сродкаў для правядзення дыверсій і прамых атак.
вс