Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ваенны дрон разбіўся каля Інаўроцлава. Ніхто не пацярпеў

24.10.2025 08:21
Гэта быў апарат сучаснай сістэмы кароткадыстанцыйнай разведкі.
 .
Ілюстрацыйны здымак. Pixabay.com/grunzibaer

Беспілотны лятальны апарат Польскай групы ўзбраенняў разбіўся ўвечары ў чацвер, 23 кастрычніка ў Інаўроцлаве. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў — стала вядома з паведамлення кампаніі Ваенных авіяцыйных заводаў № 2 у Быдгашчы.

Яе прэзідэнт Якуб Газда (Jakub Gazda) сказаў Польскаму радыё, што цяпер вядуцца следчыя дзеянні.

— Ваенная жандармерыя праводзіць па гэтым пытанні праверку, якая адбываецца таксама на самім авіяцыйным заводзе нумар два. Мы супрацоўнічаем са службамі і зробім усё магчымае, каб высветліць прычыны інцыдэнту.

Дрон, які ўпаў у Інаўроцлаве, — гэта сучасная сістэма кароткадыстанцыйнай разведкі, якая выкарыстоўваецца Узброенымі сіламі для назірання і аналізу мясцовасці ў баявых умовах. Прылада праходзіла выпрабаванні ў войску.

IAR/нг