Беларуская Служба

Як Польшчы ўдалося дасягнуць высокай пазіцыі ў сусветнай эканоміцы? Яна – ужо 20-ая

26.10.2025 12:02
ВУП Польшчы на ​​душу насельніцтва вышэйшы за ВУП Японіі. 
.    .
Ілюстрацыя. Усход сонца над Варшавай.Фотa: pixabay.com/pl/Biedronka102

Польшча цяпер з'яўляецца дваццатай па велічыні эканомікай свету, заявіў міністр фінансаў і эканомікі падчас дэбатаў, арганізаваных Грамадзянскім інстытутам (Instytut Obywatelski). Анджэй Даманьскі (Andrzej Domański) прыняў удзел у панэлі «Як умацаваць канкурэнтаздольнасць нашай эканомікі і стварыць будучыя перавагі».

Міністр фінансаў нагадаў, што ВУП Польшчы на ​​душу насельніцтва вышэйшы за ВУП Японіі. Як удалося гэтага дасягнуць?

– Мы выдатна ведаем, як дайшлі да гэтага месца. Гэта, па-першае, адважныя рэформы на пачатку 90-ых гадоў, якія вызвалілі дух польскага прадпрымальніцтва. Па-другое, наша сяброўства ў Еўрапейскім Саюзе. Ну,і самы важны элемент – польскім фірмам удалося ўвайсці ў сусветную сістэму гандлю. На гэтым мы збудавалі канкурэнтаздольнасць эканомікі.

У дэбатах пад назвай «Дэмакратыя роўных магчымасцей. Дыскусіі аб праблемах развіцця для Польшчы» ўдзельнічаюць прэм'ер-міністр Дональд Туск, мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі, а таксама міністры, дэпутаты Грамадзянскай платформы і эксперты.

IAR/нг