На выходных злодзеі знялі сродкі з рахункаў кліентаў банка Santander, у прыватнасці жыхароў Вялікапольскага і Куяўска-Паморскага ваяводстваў. Паліцыя ў Познані атрымала 80 паведамленняў аб такіх выпадках ад кліентаў банка, а ў Быдгашчы – 50.
Прэс-сакратар Асацыяцыі Польскіх банкаў Пшэмыслаў Барбіх (Przemysław Barbich) заявіў, што добрым спосабам, каб абараніць сябе ад такога тыпу махлярства з'яўляецца ўсталяванне лімітаў па банкаўскіх плацежных картках:
- Напрыклад, ліміт 50 або 100 злотых. Мы ж не выплачваем штодзённа наяўных грошай з банкамата, бо мы наогул не плацім наяўнымі грошамі. Між тым, нават калі б махляры даведаліся пра нашыя дадзеныя з банкаўскай плацежнай карткі і PIN-код, то яны змогуць выплаціць сродкі выключна да вызначанага ліміту.
Чакаецца, што абакрадзеныя кліенты яшчэ сёння атрымаюць кампенсацыю. Паводле паліцыі, махляры атрымалі дадзеныя з банкаўскіх картак і PIN-коды, а пазней знялі з рахункаў пацярпелых сродкі.
IAR/аз