Беларуская Служба

Абарона Дорыяна С., асуджанага за забойства і згвалтаванне ў Варшаве беларускі Лізы, падала апеляцыю на прысуд

28.10.2025 14:45
Абвяшчэнне прысуду ў апеляцыйным працэсе па справе Дорыяна С., асуджанага за забойства і згвалтаванне ў Варшаве беларускі Лізы, прызначана на 4 лістапада.
    ,    .
Кветкі і знічы на месцы, дзе была забітая Ліза.Беларуская служба Польскага радыё/Radyjo.net

Рашэнне Варшаўскага суда другой інстанцыі будзе абвешчана пасля абеду 4 лістапада (каля 14:00).

25-гадовы грамадзянін Польшчы Дорыян С., асуджаны за напад і згвалтаванне беларускі, адбывае пажыццёвае зняволенне. Абарона мужчыны падала апеляцыю на прысуд раённага суда. Адвакаты лічаць, што старшыня суда не меў права ўваходзіць у склад калегіі. Яны не згодныя з ацэнкай доказаў, выкарыстаных Варшаўскім судом, і з самім прысудам. Злачынства адбылося 25 лютага 2024 года.

Голую і непрытомную жанчыну знайшоў вартаўнік на вуліцы Журавя ў цэнтры Варшавы, ён выклікаў хуткую дапамогу і паліцыю. Грамадзянка Беларусі была шпіталізавана ў крытычным стане. Яна памерла 1 сакавіка, не прыходзячы ў прытомнасць.

Дорыян С. быў арыштаваны паліцыяй у дзень нападу. 23-гадоваму злачынцу спачатку было прад'яўлена абвінавачанне ў рабаванні, сексуальным гвалце і замаху на забойства з ужываннем небяспечнай зброі. Пасля смерці жанчыны пракурор змяніў абвінавачанне супраць Дорыяна С. на забойства на сексуальнай глебе і рабаванне.

IAR/вх