Беларуская Служба

Польскія знішчальнікі перахапілі расійскі самалёт над Балтыйскім морам

29.10.2025 09:52
Іл-20 ВКС РФ выконваў палёт без пададзенага палётнага плана і з адключаным транспондэрам, што з’яўляецца парушэннем міжнародных авіяцыйных нормаў бяспекі.
 -20
Перахоплены Іл-20 ВКС РФ X/@DowOperSZ

Пара польскіх знішчальнікаў МіГ-29 перахапіла ў аўторак, 28 кастрычніка, расійскі самалёт Іл-20, які выконваў разведвальную місію ў міжнароднай паветранай прасторы над Балтыйскім морам. Як паведаміла раніцай у сераду, 29 кастрычніка, Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы, самалёт не парушыў паветраную прастору краіны.

Паводле паведамлення, польскія пілоты правялі візуальную ідэнтыфікацыю расійскага самалёта і суправаджалі яго да выхаду з сектара адказнасці.

Як удакладніла камандаванне, Іл-20 ВКС РФ выконваў палёт без пададзенага палётнага плана і з адключаным транспондэрам, што з’яўляецца парушэннем міжнародных авіяцыйных нормаў бяспекі.

Польскія вайскоўцы падкрэслілі, што Узброеныя сілы краіны застаюцца ў пастаяннай баявой гатоўнасці, каб своечасова рэагаваць на любыя пагрозы і абараняць суверэнітэт паветранай прасторы Польшчы.

pap/эж