Нацыянальны цэнтр ядзерных даследаванняў і кампанія Westinghouse Electric Company падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве, якое ахоплівае, сярод іншага, сумесныя даследаванні ў галіне энергетыкі, абмен вопытам, тэхналагічныя праекты і навучанне.
Міністр энергетыкі Мілаш Матыка (Miłosz Motyka) заявіў, што роля польскіх навукоўцаў будзе значнай.
«Яны будуць кантраляваць тэхналагічны працэс, сертыфікацыю і ліцэнзаванне. Яны будуць развіваць гэтыя кампетэнцыі ў Польшчы», — дадаў ён. На яго думку, атамная энергетыка стане рухаючай сілай польскай эканомікі.
Прафесар Якуб Кубецкі, дырэктар Нацыянальнага цэнтра ядзерных даследаванняў, падкрэсліў, што партнёрства з Westinghouse мае стратэгічны характар.
Першая польская атамная электрастанцыя будзе пабудавана на поўначы краіны. Яе будзе будаваць кампанія Westinghouse-Bechtel.
IAR/нг