Гэта адно з найбольшых турыстычных агенцтваў у Польшчы. Былі ўцечкі дадзеных для ўваходу ў прыватныя ўліковыя запісы некаторых кліентаў. Міністр падкрэсліў, што спецыялісты NASK падтрымліваюць сувязь з агенцтвам. Ён дадаў, што праводзяцца аператыўныя дзеянні па выяўленні злачынцаў:
– Гэта дадзеныя, якія лёгка звязаць з нумарам тэлефона і e-mail-адрасам і прозвішчам, але іх не можна выкарыстаць для ўваходу на старонку кліента. Сітуацыя тычыцца прыблізна дзесяці тысяч карыстальнікаў. Але сітуацыя аналізуецца, колькасць пацярпелых можа быць большай, таму былі прынятыя хуткія адпаведныя захады.
Кліенты неўзабаве змогуць праверыць на сайце bezpieczdane.gov.pl, ці пацярпелі іх дадзеныя ад уцечкі.
У Міністэрстве лічбавых спраў нагадваюць, што ў такіх сітуацыях пацярпелыя асобы павінны неадкладна прыняць меры – змяніць свой пароль, тым больш, калі ён выкарыстоўваецца і на іншых пляцоўках, уключыць двухфактарны ўваход, дзе гэта магчыма.
Акрамя таго, заўсёды добра мець утоены нумар PESEL (персанальны ідэнтыфікацыйны нумар) – такім чынам ніхто не будзе мець магчымасці ўзяць крэдыт на аснове вашых дадзеных.
ІАR/вх