Расследаванне, якое вялося з лютага, праводзілася супрацоўнікамі паліцыі сумесна з раённай пракуратурай, і ўстанавіла, што ўладальнік вёў фіктыўны цыркавы бізнес як прыкрыццё для незаконнага ўтрымання экзатычных жывёл. Сабраныя доказы таксама паказалі, што мужчына фальсіфікаваў дакументы на адну з жывёл, уводзячы ў зман чыноўнікаў адносна рэальнай даты яе набыцця.
Падчас агляду маёмасці, у якім удзельнічаў судовы эксперт па экзатычных жывёлах, было выяўлена, што жывёлы – два львы, бенгальскі тыгр, капуцын, сурыкат, а таксама буйная рагатая жывёла і поні – утрымліваліся ў неналежных умовах.
Мужчыну прад'яўлена абвінавачанне ў незаконным захоўванні і ўтрыманні жывёл, жорсткім абыходжанні з жывёламі і падробцы дакументаў.
Яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.
Справа працягваецца. Жывёл перавезлі ў памяшканне, дзе ім будзе аказвацца належны догляд, паведаміла паліцыя Малапольскага ваяводства.
PolskieRadio24.pl/вх