У нядзелю, 2 лістапада, у Польшчы адзначаецца Дзень памінання памерлых, які ў народзе называюць Задушкамі. У гэты дзень у многіх хрысціянскіх, у тым ліку рымска-каталіцкіх, касцёлах праводзяцца ўрачыстасці, прысвечаныя памерлым, асабліва тым, чые душы, паводле веравучэння, знаходзяцца ў чыстцы.
Доктар Мацей Наўроцкі з Універсітэта SWPS патлумачыў, што Задушкі цесна звязаныя са святам Усіх Святых, якое адзначаецца днём раней:
«Хоць з рэлігійнага пункту гледжання менавіта Дзень Усіх Святых можна лічыць святам больш важным — у тым ліку таму, што яно з’яўляецца абавязковым для ўдзелу, — Задушкі, асабліва ў Польшчы, безумоўна з’яўляюцца выключнай урачыстасцю. Паводле традыцыі рымска-каталіцкага Касцёла, поўны адпуст за адну душу, між іншым праз пабожнае наведанне могілак, можна атрымаць на працягу ўсёй актавы свята Усіх Святых, а значыць і ў абодва гэтыя дні. Таму нядзіўна, што формы ўшанавання вельмі падобныя», — адзначыў Наўроцкі.
Сёлета Задушкам спадарожнічае не толькі малітоўная атмасфера, але і спрыяльнае надвор’е. Паводле дадзеных Інстытута метэаралогіі і воднай гаспадаркі, у гэты дзень у Польшчы тэмпература паветра можа падымацца да +18 °C.
iar/эж