Беларуская Служба

845 кіроўцаў былі затрыманыя за тры дні Свята памерлых за кіраванне аўтамабілем пад уздзеяннем алкаголю

03.11.2025 13:01
Паліцыя ў Польшчы падсумавала акцыю «Зніч». Частка палякаў надалей ушаноўвае памяць продкаў алкаголем.
Паліцыя ў Польшчы падсумавала акцыю «Зніч»PAP/Jarek Praszkiewicz

36 ДТЗ, 3 загінулых і 46 траўмаваных – гэта дадзеныя за нядзелю, якія апублікавала паліцыя ў Польшчы ў рамках штогадовай акцыі «Зніч».

Роберт Опас (Robert Opas) з Аддзела дарожнага руху паведаміў, што за апошнія суткі функцыянеры таксама затрымалі некалькі сотняў п'яных кіроўцаў:

- Нядзеля – гэта той дзень падчас усяго Свята памерлых, калі была затрыманая найбольшая колькасць нецвярозых кіроўцаў – гэта 327 чалавек, якія кіравалі аўтамабілем пад уздзеяннем алкаголю.

Штогадовая акцыя «Зніч» працягвалася ў Польшчы з 31 кастрычніка. У ейных рамках паліцыянты правяралі таксама тэхнічны стан транспартных сродкаў. За тры дні паліцыя зафіксавала амаль 200 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 9 чалавек загінулі і 230 атрымалі раненні.

845 кіроўцаў таксама былі затрыманыя за кіраванне ў стане алкагольнага апʼянення.

IAR/аз

Польшча — на другім месцы ў свеце па экспарце надмагільных лампадак, але яе даганяе азіяцкая краіна

28.10.2025 10:51
Найбольшая колькасць польскіх лампадак паступае ў Германію, Нідэрланды і Румынію.