Беларуская Служба

Апеляцыйны суд падтрымаў пажыццёвае зняволенне для Дорыяна С. за згвалтаванне і забойства беларускі Лізы

04.11.2025 15:24
Злачынства адбылося ў лютым мінулага года на вуліцы Журавя.
Абвяшчэнне рашэння ў Апеляцыйным судзеPAP/Paweł Supernak

Варшаўскі апеляцыйны суд падтрымаў пажыццёвае зняволенне для Дорыяна С. за згвалтаванне і забойства маладой беларускі Лізы ў цэнтры Варшавы. Злачынства адбылося ў лютым мінулага года на вуліцы Журавя. Разгляд апеляцыі праходзіў часткова ў закрытым рэжыме.

Суддзя Мацей Грушчынскі растлумачыў, чаму суд не пагадзіўся з аргументамі, выкладзенымі ў апеляцыі:

- Абаронцы праявілі крэатыўнасць, але гэта не мяняе агулу цэлай справы. Справа была праведзена правільна, калі казаць пра працэдуры, пра бок матэрыяльна-праўны. Гэта не толькі маё меркаванне, але цэлай калегіі суддзяў.

Абаронцы мужчыны сцвярджалі, што старшыня калегіі суддзяў не меў права ўваходзіць у склад калегіі. Яны таксама не пагадзіліся з ацэнкай доказаў, выкарыстаных Варшаўскім судом, і з самім прысудам.

Пажыццёвае зняволенне было вынесена ў снежні мінулага года. Старшыня суда Павел Добаш заявіў, што пакаранне з'яўляецца выразам асуджэння таго, чые дзеянні парушылі найкаштоўнейшыя чалавечыя каштоўнасці: свабоду і жыццё. Суд пагадзіўся з грамадскімі арганізацыямі, якія ўдзельнічалі ў працэсе і заклікалі засяродзіцца ў гэтай справе на Лізе, а не на яе забойцы.

ав