У чацвер 6-га лістапада Польшча зрабіла яшчэ адзін крок да атрымання трэцяга траншу з Нацыянальнага плана аднаўлення і рэканструкцыі (KPO). Гэта складае шэсць мільярдаў дзвесце мільёнаў еўра, або дваццаць шэсць мільярдаў злотых.
Брусельскі карэспандэнт Польскага радыё паведаміў, што зялёнае святло сёння дадуць прадстаўнікі краін ЕС з Камітэта па эканамічнай палітыцы. На мінулым тыдні Еўрапейская камісія дала папярэдняе адабрэнне. Перад тым, як Камісія дасць канчатковае адабрэнне, усе працэдуры павінны быць завершаны, гэта значыць, заяўка таксама павінна атрымаць станоўчае заключэнне ад двух камітэтаў ЕС, якія складаюцца з прадстаўнікоў 27 дзяржаў-членаў.
Чакаецца, што Камітэт па эканамічнай палітыцы зробіць гэта сёння, а Фінансава-эканамічны камітэт — на наступным тыдні, каб сродкі маглі паступіць у Польшчу.
Сродкі будуць выдзелены, сярод іншага, на мадэрнізацыю сістэм ацяплення ў жылых будынках, стварэнне зон з нізкім узроўнем выкідаў і інвестыцыі ў марскую ветравую энергетыку. Гэтыя грошы дазволяць Польшчы ўкараніць стандарты якасці догляду за дзецьмі, інвеставаць у лічбавы сектар і ўкараняць тэхналогію 5G, а таксама мадэрнізаваць дарогі.
ПР/юл