Беларуская Служба

Балтыйскае мора — самае папулярнае месца для адпачынку ў лістападаўскія выходныя

07.11.2025 14:29
Паводле дадзеных партала браніравання travelist.pl, палякі часцей плануюць адпачынак на доўгія выходныя ў лістападзе, чым у маі ці чэрвені.
БалтыкаФота: Pixabay.com/SimoneVomFeld

Паводле Яўгеніюша Трыясуна з travelist.pl, самым папулярным месцам у гэты перыяд з'яўляецца Балтыйскае мора. Больш за палову карыстальнікаў сайта выбіраюць польскае ўзбярэжжа:

- Часцей за ўсё абіраюць Калобжэг, Мельна, Мендзыздрое і Свінавуйсце. На дугім месцы горы. На іх прыпадае 38% выездаў. Тут самымі папулярнымі з’яўляюцца Шчырк, Шклярска Парэмба, Карпач і Сверадаў Здруй.

Як дадаў Яўгеніюш Трыясун, паездка падчас лістападаўскіх доўгіх выходных зʼяўляецца адной з самых танных у годзе:

- Доўгія лістападаўскія дні аплочваюцца. Сярэдні кошт прыбывання для двух чалавек у гателі 3-5 зорак, са сняданкам ці поўным харчаваннем – гэта сярэдні кошт 550 злотых за адну ноч. То бок нават 20% менш, чым на доўгія выходныя ў маі ці жніўні.

Запаўняльнасць гатэляў у Гданьску, Сопаце і Гдыні падчас лістападаўскіх доўгіх выходных складае амаль 90 працэнтаў.

ав