У суботу, 8 лістапада стартаваў новы сезон праекта «Magiczny Botaniczny» («Магічны батанічны»). Святлаілюмінацыя будзе працаваць штодня з 16:00 да 21:00 да 15 лютага. Штогод ілюмінацыя ў Батанічным садзе Варшаўскага ўніверсітэту карыстаецца вялікай папулярнасцю ў сацыяльных сетках – гэта вельмі фотагенічная прастора, любімая тымі, хто хоча зрабіць прыгожыя здымкі.
PAP/Rafał Guz
Святло выпраменьваюць 40 светлавых установак, сказала каардынатар праекту Ганна Няміра-Юрэк.
- Усяго тут больш за мільён агеньчыкаў – усе яны святлодыёдныя, а значыць, вельмі энергаашчадныя. Пасля заходу сонца сад асвеціць прастору вакол. Лейтматывам сёлета сталі чатыры стыхіі, і мы стараемся найперш падкрэсліць сувязь з месцам, якое нас прымае. Гэта прастора, дзе круглы год можна любавацца разнастайнасцю відаў раслін, і мы адаптуем нашу выставу пад гэтае асяроддзе.
PAP/Rafał Guz
Сярод светлавых скульптур можна будзе ўбачыць, у прыватнасці, амарфафалус – рэдкую трапічную расліну, якая ў аранжарэі сада квітнее толькі раз у некалькі гадоў. Цяпер яго можна будзе ўбачыць у светлавой версіі.
вс
PAP/Rafał Guz