Варшаўская акруговая пракуратура распачала крымінальную справу па факце спробаў вярбоўкі супрацоўнікаў Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, паведаміў у сваім Тэлеграм-канале намеснік кіраўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета і кіраўнік НАУ Павел Латушка. Варшаўская пракуратура разглядае захады беларускіх спецслужбаў як дзеянні супраць бяспекі Польшчы.
Крымінальная справа распачатая па артыкуле 130-м частка 1-я (шпіянаж) Крымінальнага кодэкса Польшчы, за што пагражае ад 5 да 30 гадоў пазбаўлення свабоды.
У другой палове ліпеня мінімум 10 супрацоўнікаў Народнага антыкрызіснага ўпраўлення атрымалі паведамленні ад беларускіх спецслужбаў з прапановамі аб супрацоўніцтве. Паведамленні ўтрымлівалі шантаж, спробы подкупу і абяцанні «пачаць усё з чыстага ліста».
вс