Беларуская Служба

У Варшаве часова забароняць палёты беспілотнікаў

09.11.2025 21:07
Парушэнне правілаў паветранага руху можа мець сур'ёзныя наступствы – ажно да пазбаўлення свабоды тэрмінам да пяці гадоў.
ДронLN_Photoart/pixabay.com/CC0 Public Domain

У аўторак, у Дзень незалежнасці Польшчы 11 лістапада, у Варшаве забароняць палёты беспілотнікаў. Забарона мае часовы характар, паведаміла сталічная паліцыя.

«У сувязі з неабходнасцю забеспячэння бяспекі сходаў, звязаных са святкаваннем Дня незалежнасці 11 лістапада, Галоўнае ўпраўленне паліцыі Варшавы па ўзгадненні са Службай аховы дзяржавы ўводзіць абмежаванні на палёты беспілотнікаў над Варшавай», – гаворыцца ў паведамленні.

Забарона будзе дзейнічаць з 07:00 да 23:00. Паліцыя папярэдзіла, што парушэнне правілаў паветранага руху можа мець сур'ёзныя наступствы – ажно да пазбаўлення свабоды тэрмінам да пяці гадоў.

З нагоды дзяржаўнага свята ў польскай сталіцы запланаваны шэраг мерапрыемстваў, у тым ліку дзяржаўныя цырымоніі і традыцыйны Марш незалежнасці. У мерапрыемствах возьмуць удзел прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі, прэмʼер-міністр Дональд Туск і шэраг высокапастаўленых палітыкаў.

вс