Беларуская Служба

Да 2030 года ў Польшчы абвастрыцца дэфіцыт кадраў у сферы дагляду і апекі

09.12.2025 17:12
Паводле даследавання, попыт на апякунскія паслугі будзе расці, але адначасова чакаецца сыход часткі персаналу. 
.
.ashleygeo / Shutterstock.com

Сектар апекі і дагляду за сталымі і хворымі ў Польшчы да 2030 года будзе працаваць ва ўмовах нарастаючага недахопу персаналу і ўзмацнення дэмаграфічнага ціску. Пра гэта сведчыць новае даследаванне Сектаральнай рады па кампетэнцыях у галіне апекі над залежнымі і сталымі асобамі (Sektorowa Rada ds. Kompetencji – Sektora Opieki nad Osobami Zależnymi i Seniorami).

Найбольш востра адчуваецца недахоп работнікаў, здольных працаваць у стрэсавых умовах. Таксама бракуе спецыялістаў, падрыхтаваных да працы з людзьмі з асаблівымі патрэбамі, і супрацоўнікаў з развітымі камунікатыўнымі навыкамі. Праблема ахоплівае ўсе сегменты — апеку над старэйшымі, асобамі з інваліднасцю і дзецьмі да трох гадоў.

Паводле даследавання, попыт на апякунскія паслугі будзе расці, але адначасова чакаецца сыход часткі персаналу. Эксперты падкрэсліваюць: без дадатковага фінансавання і ўмацавання сістэмы падрыхтоўкі кадраў задаволіць патрэбы грамадства стане ўсё больш складана.

pap/эж

У Польшчы назіраецца недахоп працоўных рук

06.05.2025 12:42
Галоўнай праблемай на польскім рынку працы з'яўляецца не беспрацоўе, а недахоп працоўных рук.