Мужчына кіраваў аўтобусам, які перавозіў 47 беларускіх турыстаў, які трапіў у аварыю ў нядзелю (14 снежня) на зʼездзе з трасы S19 на кальцавую развязку імя Яцэка Куроня ў Жэшаве. У выніку інцыдэнту пацярпелі больш за дзясятак чалавек.
Кіроўца Раман С. парушыў правілы бяспекі дарожнага руху, кажа прэс-сакратар раённай пракуратуры ў Жэшаве Кшыштаф Цеханоўскі:
- Празмерная, непрыстасавання да ўмоваў надвор’я хуткасць, не захаванне асаблівай асцярожнасці, памылковая ацэнка сітуацыі на дарозе, кепская тэхніка кіравання прычыніліся да таго, што ён страціў кантроль над аўтобусам падчас уезду на кальцо. У выніку аўтобус праехаў праз цэнтр кальца, перасек пешаходную дарогу, пратараніў агароджу і заехаў на зялёную зону.
Чатырнаццаць пасажыраў былі дастаўлены ў бальніцы Жэшава пасля аварыі, але іх траўмы не пагражалі жыццю, і ўсе яны былі выпісаны.
Кіроўца аўтобуса быў цвярозы, ён прызнаў віну і растлумачыў, што заснуў за рулём. Раённы суд у Жэшаве пастанавіў узяць яго пад варту на тры месяцы. Яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.
ав