124 польскія салдаты і супрацоўнікі войска загінулі падчас выканання замежных місій. У нядзелю, 21 снежня, у Польшчы адзначаюць Дзень памяці жаўнераў, якія загінулі ў місіях і вайсковых аперацыях за межамі краіны.
Галіна Кутшчык страціла сына Сільвестра, які загінуў у 2004 годзе падчас місіі ў Іраку. Для яе 21 снежня мае асабістае значэнне.
«Для мяне гэта надзвычай важны дзень, бо менавіта 21 снежня я нарадзіла сына. У мяне быў яшчэ адзін сын, які ўдзельнічаў у чатырох місіях. Пасля гібелі брата ён звольніўся з войска пасля 11 гадоў службы. Ён таксама пайшоў з жыцця сем гадоў таму і таксама быў дэсантнікам», — распавяла маці загінулага жаўнера.
21 снежня было абвешчана Днём памяці польскіх жаўнераў у знак ушанавання падзей 2011 года. У той дзень у Афганістане загінулі пяць польскіх вайскоўцаў — гэта быў самы трагічны дзень у гісторыі польскіх замежных місій.
iar/эж