99 аварый, у выніку якіх 12 чалавек загінулі і 155 атрымалі траўмы. Такая агучана агульная колькасць аварый на дарогах падчас святочнага сезона з 24 снежня па 26 снежня.
Не бракавала кіроўцаў, якія ездзілі на так званым «падвойным газе». Намеснік інспектара Упраўлення дарожнага руху Роберт Опас паведаміў, што арыштавана больш за 400 такіх безадказных кіроўцаў.
— Мела месца 99 дарожных аварый, у выніку 12 чалавек загінулі, а 155 былі параненыя. За апошнія 3 дні паліцыянты затрымалі 484 безадказных кіроўцаў, якія кіравалі аўтамабілем пад уплывам алкаголю, будучы нецвярозымі.
У многіх рэгіёнах Польшчы магчымы мокры дождж і слізкія дарогі. Паліцыя заклікае кіроўцаў ездзіць асцярожна і трымаць дыстанцыю паміж аўтамабілямі.
Намеснік інспектара Опас нагадаў кіроўцам, што паліцэйскія аперацыі на дарогах працягваюцца. «Гэтыя выходныя — час вяртання дадому, але на наступным тыдні некаторыя людзі таксама адправяцца на навагоднія вечарынкі. Таму вялікая колькасць супрацоўнікаў дарожнага руху забяспечвае бесперабойны рух», — сказаў ён.
Супрацоўнікі звяртаюць увагу, сярод іншага, на абмежаванне хуткасці, цвярозасць кіроўцаў, прышпіленне рамянёў бяспекі і перавозку дзяцей у спецыяльных сядзеннях.
ПР/юл