Дарожная сітуацыя на Варміі і Мазурах складаная, але пад кантролем, паведамляюць улады. З-за моцнага снегападаў і моцнага ветру, якія выклікаюць завеі, дарожныя брыгады працавалі ўсю ноч.
Найгоршая сітуацыя назіралася на аўтамагістралі S7 паміж Аструдай (Ostróda) і Альштынкам (Olsztynek), дзе кіроўцы затрымаліся ў заторах на некалькі гадзін, нагадаў прэс-сакратар Ваяводскага ўпраўлення Дзяржаўнай пажарнай службы ў Ольштыне малодшы брыгадзір Гжэгаж Ружанскі (Grzegorz Różański):
- У цяперашні час усе дарогі праязныя, з ускладненнямі на дарозе S7, але гэтая дарога таксама праязная для ўсіх тыпаў транспартных сродкаў, у тым ліку грузавікоў. Можна з упэўненасцю сказаць, што найбольш складаныя ўчасткі пад кантролем – рух на дарогах быў адноўлены.
Складаная сітуацыя надалей назіраецца ў Эльблонгу (Elbląg), дзе ўзровень вады ў мясцовай рацэ небяспечна павысіўся. Гарадскія ўлады адмянілі мерапрыемствы, звязаныя са святкаваннем Новага года ў горадзе.
Інстытут метэаралогіі і воднай гаспадаркі Польшчы папярэджвае аб неспрыяльных умовах надвор'я на поўначы краіны, дзе працягвае дзьмуць моцны вецер.
У сваю чаргу службы заклікаюць пазбягаць паездак у рэгіёны, дзе дзейнічае папярэджанне аб моцных снегападах. Найбольшыя ападкі чакаюцца ва ўсходняй частцы Паморскага ваяводства і заходняй частцы Вармінска-Мазурскага ваяводства – ад 40 да 60 сантыметраў снегу. У раёне Варшавы можа выпасці да 20 сантыметраў снегу.
IAR/аз