Намеснік міністра па лічбавых тэхналогіях Дарыюш Стандэрскі звярнуўся ў Еўракамісію з просьбай распачаць працэдуру супраць платформы TikTok, на якой цягам апошніх дзён з’явілася шмат, створаных штучным інтэлектам відэаролікаў з заклікамі да выхаду Польшчы з Еўрапейскага Саюза.
«Маштаб гэтай дзейнасці можа сведчыць аб тым, што мы маем справу з арганізаванай аперацыяй па дэзынфармацыі. Я звярнуўся да віцэ-прэзідэнта Еўракамісіі Генны Вірккунен з просьбай прыглядзецца справе і распачаць працэдуру супраць TikTok у адпаведнасці з палажэннямі Закона аб лічбавых паслугах», – напісаў Дарыюш Стандэрскі на сайце X.
Нагадваем, акаўнт «Prawilne Polki», на якім былі змешчаныя відэаролікі, быў ужо выдалены з платформы TikTok.
IAR/аз