Развіццё, бяспека і лепшае жыццё грамадзян – гэта прыярытэты Польшчы на 2026 год, якія ў сваім навагоднім звароце да палякаў назваў прэзідэнт Караль Наўроцкі.
Ён нагадаў пра запрашэнне Польшчы на саміт G20 у наступным годзе і падкрэсліў, што гэта вынік працы пакаленняў палякаў.
«Прысутнасць Польшчы ў G20 павінна быць кірункам на бліжэйшыя гады і дзесяцігоддзі», – сказаў прэзідэнт.
Караль Наўроцкі падкрэсліў, што краіна, якая хоча пастаянна належаць да групы наймацнейшых, не можа быць амбіцыйнай толькі на кароткі час.
«Яна павінна быць сучаснай, эфектыўнай і справядлівай штодня. (...) Калі мы хочам пастаянна быць сярод лепшых, мы павінны перанесці гэта развіццё ў паўсядзённае жыццё кожнага паляка», – адзначыў прэзідэнт.
Ён таксама падкрэсліў, што толькі эканамічна моцная дзяржава можа быць моцнай у ваенным плане.
«Мы павінны паслядоўна будаваць і пашыраць нашы ўзброеныя сілы(…) Мір каштуе, але вайна заўсёды каштуе даражэй», – адзначыў ён.
Ён дадаў, што «Польшча моцная ў НАТА, але перш за ўсё мы павінны разлічваць на сябе».
PAP/аз