Міністэрства лічбавых спраў працуе над магчымасцю рэгістрацыі з дапамогай праграмы mObywatel. Гэта будзе яшчэ адно спрашчэнне для прадпрымальнікаў у дзяржаўным дадатку. Першае чытанне законапраекта ў Сейме запланавана на 9 студзеня.
Намеснік міністра Дарыюш Стандэрскі кажа, што новае рашэнне пакладзе канец візітам у дзяржаўныя ўстановы і папяровай бюракратыі:
- Мы зможам рэгістраваць прадпрымальніцкую дзейнасць, не выходзячы з дому. Гэта сапраўдная палёгка для соцен тысяч польскіх прадпрымальнікаў, якія хочуць весці бізнес, маюць бізнес-план і ім патрэбныя простыя інструменты для рэалізацыі. mObywatel – гэта лёгкасць у вядзенні фірмы.
Міністэрствы лічбавых спраў і развіцця і тэхналогій спадзяюцца, што правілы будуць прыняты ў першым квартале.
ав