У Польшчы каля 400 хатніх гаспадарак застаюцца без электрычнасці. Найбольшая колькасць адключэнняў электраэнергіі, выкліканых неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я, зафіксаваная на Падляшшы (усходняя Польшча), у Варміі і Мазурах (паўночна-ўсходняя частка краіны), а таксама ў Ніжняй Сілезіі (паўднёва-заходняя Польшча).
Прэс-сакратар Урадавага цэнтру бяспекі Пётр Блашчык паведаміў Польскаму радыё, што пажарная служба была задзейнічаная ў больш чым 300 інцыдэнтах, звязаных з умовамі надворʼя.
- Учора службы зафіксавалі 321 выклік, звязаны з ліквідацыяй наступстваў снегападаў. Больш за ўсё іх было ў Вармінска-Мазурскім ваяводстве – 97, Мазавецкім ваяводстве – 46 і Вялікапольскім ваяводстве – 41. Акрамя таго, сёння да 6:00 было чатыры выклікі.
Паводле інфармацыі Генеральнай дырэкцыі нацыянальных дарог і аўтамагістралей, усе дарогі рэспубліканскага значэння праязныя. За апошнія суткі дарожнае пакрыццё апрацоўвала больш за 1 тыс. 300 пескараскідальнікаў і грэйдараў.
вс