Палітолаг з Сілезскага ўніверсітэта ў Катавіцах прафесар Томаш Кубін мяркуе, што інтэрвенцыя ЗША ў Венесуэле можа паўплываць на канфлікт паміж Расіяй і Украінай. Паводле яго, Расія можа выкарыстаць гэтую атаку ў сваіх прапагандысцкіх мэтах.
- Паводле мяне, існуе рызыка таго, што Расія выкарыстае інтэрвенцыю ЗША ў Венесуэле ў прапагандысцкіх мэтах. Яны могуць сказаць, маўляў, у чым справа? ЗША робяць тое ж самае на амерыканскім кантыненце, што і мы ва Украіне.
Міністэрства замежных спраў Расіі асудзіла амерыканскую ваенную аперацыю ў Венесуэле, заявіўшы, што дзеянні ЗША не маюць ніякага рацыянальнага абгрунтавання і ўяўляюць сабой акт узброенай агрэсіі супраць суверэннай дзяржавы. У заяве Масква падкрэсліла, што рашэнне Вашынгтона выклікае глыбокую занепакоенасць і заслугоўвае асуджэння з боку міжнароднай супольнасці.
МЗС Беларусі і персанальна таксама Лукашэнка асудзілі «ўзброеную агрэсію» супраць Венесуэлы.
вс