Беларуская Служба

Польская авіякампанія LOT паказала новы дызайн салонаў сваіх самалётаў (ФОТА)

03.01.2026 18:38
Новы дызайн распрацавала брытанская дызайнерская студыя Tangerine, якая спецыялізуецца ў праектаванні салонаў самалётаў.
  LOT
Польская авіякампанія LOT паказала новы дызайн салонаў сваіх самалётаўКрыніца: Lot.com

Польская нацыянальная авіякампанія LOT паказала новы дызайн салонаў сваіх самалётаў B737 MAX 8.

Крыніца: Lot.com Крыніца: Lot.com

У авіякампаніі паведамілі, што салон самалётаў Boeing 737 MAX 8 адрозніваецца мяккім асвятленнем, сучасным дызайнам і цёплымі адценнямі.

Крыніца: Lot.com Крыніца: Lot.com

«Інтэр'еры, натхнёныя Польшчай. Створаныя для вашага камфорту», – гаворыцца ў паведамленні авіяліній.

Крыніца: Lot.com Крыніца: Lot.com

Салон самалёта Boeing 737 MAX 8 створаны па ўнікальнай канцэпцыі Boeing Sky Interior, якая раней прымянялася ў самалётах Boeing 787 Dreamliner. Ён абсталяваны спецыяльнай гукаізаляцыяй, эрганамічнымі сядзеннямі, а таксама лёгкадаступнымі і прасторнымі багажнымі адсекамі.

Крыніца: Lot.com Крыніца: Lot.com

Сядзенні былі распрацаваныя ў адпаведнасці з сучаснымі тэндэнцыямі і вынікамі апошніх даследаванняў: зараз яны адкідваюцца пад аптымальным вуглом. Падгалоўнікі можна рэгуляваць чатырма рознымі спосабамі. Усе крэслы абсталяваныя зручнымі адсекамі і USB-раздымамі для зарадкі мабільных прылад.

Крыніца: Lot.com Крыніца: Lot.com

Новы дызайн распрацавала брытанская дызайнерская студыя Tangerine, якая спецыялізуецца ў праектаванні салонаў самалётаў.

Крыніца: Lot.com Крыніца: Lot.com

Першы Boeing 737 MAX 8 з новым салонам ужо возіць пасажыраў – 2 студзеня ён здзейсніў першы рэйс на трасе Варшава – Мадрыд – Варшава. Неўзабаве таксама іншыя лайнеры LOT атрымаюць новы дызайн салонаў.

вс

Крыніца: Lot.com Крыніца: Lot.com