Польская паліцыя звяртае ўвагу на тое, што марознае надвор’е – сур’ёзная пагроза для бяздомных, і просіць паведамляць пра месцазнаходжанне такіх людзей. У бліжэйшыя дні па ўсёй краіне чакаецца значнае паніжэнне тэмпературы паветра. Камісар Эльвіра Тадыневіч з Павятовага ўпраўлення паліцыі ў горадзе Уладава (усходняя Польшча) нагадвае, што неабходна рэагаваць, калі бачым чалавека, які знаходзіцца пад пагрозай пераахаладжэння.
- Звяртайце, калі ласка, увагу на людзей, якія могуць замерзнуць, асабліва цяпер, калі на вуліцы тэмпература – ніжэй за нуль. Рэагуйце, калі некаму патрэбная дапамога! Такі званок можа некаму выратаваць жыццё.
Паведаміць пра чалавека, які знаходзіцца пад пагрозай пераахаладжэння, можна па нумары тэлефона экстранных службаў 112.
вс