У Польшчы правялі апытанне, якое тычылася скарачэння працоўнага часу на заканадаўчым узроўні. І так, 61,5% рэспандэнтаў выступаюць супраць скарачэння працоўнага тыдня, 30,9% падтрымліваюць гэтую ідэю, а 7,6% не вызначыліся ў дадзеным пытанні. Такія дадзеныя вынікаюць з апытання, праведзенага кампаніяй United Surveys by IBRiS па замове выдання Wirtualna Polska.
Тэставая фаза пілотнага праекту па скарочаным працоўным часе пачалася 1 студзеня і працягнецца да канца 2026 года. Кампаніі будуць тэставаць такія варыянты, як чатырохдзённы працоўны тыдзень, скарочаны працоўны дзень і больш працяглыя адпачынкі.
Паводле звестак Міністэрства па пытаннях сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы, у пілотным праекце прымуць удзел 90 кампаній і ўстаноў прыватнага ды дзяржаўнага сектараў, якія маюць агулам больш за 5 тыс. супрацоўнікаў. Сярэдняя субсідыя на адну арганізацыю складзе 500 тыс. злотых (больш за 118 тыс. еўра).
Скарочаны працоўны тыдзень актыўна тэстуецца і ўкараняецца, у прыватнасці, у Нідэрландах, Ісландыі, Бельгіі, Германіі, Іспаніі і Францыі. Таксама пілотныя праекты ідуць у Партугаліі, Японіі і ААЭ, дзе сярэдняя працягласць зніжаецца да 35-36 гадзін (або 4 дзён) без страты заробку.
У Польшчы супраць ідэі ўвядзення скарочанага працоўнага тыдня выступаюць бізнес-арганізацыі і абʼяднанні прадпрымальнікаў. Пры гэтым у краінах, дзе ўведзены скарочаны працоўны тыдзень, кампаніі адзначаюць павышэнне эфектыўнасці працы без змяншэння абаротаў і прыбытку.
вс