Беларуская Служба

У Польшчы – выходны дзень. Сёння – свята Трох Каралёў

06.01.2026 08:02
У каталіцызме Богаяўленне адзначаецца з IV-га стагоддзя.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnemariusz.ks/shutterstock

Сёння ў Польшчы – свята Трох Каралёў альбо Богаяўленне – адно з галоўных святаў каталіцкага календара, якое адзначаецца 6 студзеня. Яно ўзнікла ў І-м стагоддзі. У каталіцызме Богаяўленне адзначаецца з IV-га веку, а яго сімволіка звязаная з паведамленнем евангелляў, як паганскія цары-варажбіты Каспар, Мельхіёр і Балтазар, папярэджаныя анёлам, прыйшлі пакланіцца немаўляці Ісусу і прынеслі дары: як цару – золата, як Богу – ладан, як чалавеку – міру.

Свята Трох Каралёў у Польшчы з’яўляецца выходным днём ад 2011 года. У польскіх населеных пунктах па вуліцах традыцыйна праходзяць рэлігійныя шэсці Трох Каралёў.

вс