Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі з першай лэдзі Мартай Наўроцкай павіншавалі грамадзян краіны, якія ў гэтыя дні адзначаюць Раство.
«У гэты асаблівы час мы перадаём самыя цёплыя словы і найлепшыя пажаданні ўсім вернікам Праваслаўнай царквы і Усходніх цэркваў у Польшчы», – напісалі Караль і Марта Наўроцкія.
«Няхай вашыя сэрцы будуць напоўнены радасцю, мірам і любоўю падчас гэтай святочнай трапезы, якая пачынаецца з прыгожага звычаю дзялення прасфорай», – зазначаецца ў віншаванні.
«Мы таксама выказваем нашыя шчырыя пажаданні, каб гэтыя святы, гэтак глыбока ўкаранёныя ў польскую ідэнтычнасць і традыцыі Рэспублікі, дзе заходнія і ўсходнія хрысціянскія канфесіі сустракаліся і вялі дыялог на працягу стагоддзяў, усіх нас аб'ядналі», – напісалі Караль і Марта Наўроцкія.
вс