Беларуская Служба

Польшча рашуча падтрымлівае суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Даніі

07.01.2026 12:03
Вашынгтону «патрэбна Грэнландыя з меркаванняў нацыянальнай бяспекі», спасылаючыся на прысутнасць у рэгіёне расійскіх і кітайскіх сіл.
.
Грэнландыя. Ілюстрацыйны здымакImage by Aline Dassel from Pixabay/CC0

Толькі Данія і Грэнландыя маюць права самастойна вырашаць сваю будучыню, — сумесную заяву з такім пасылам у аўторак, 6 студзеня,  падпісалі Польшча, Германія, Францыя, Італія, Іспанія, Злучанае Каралеўства і Данія. Дакумент стаў адказам на заявы пра магчымую анексію Грэнландыі Злучанымі Штатамі.

Намеснік міністра сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы Себасцьян Гаеўскі адзначыў, што ў цяперашняй міжнароднай сітуацыі Дональд Трамп не павінен абвастраць адносіны з іншымі краінамі НАТА:

«У межах Паўночнаатлантычнага альянсу няма месца для варожых дзеянняў паміж дзяржавамі-членамі, а парушэнне нашай салідарнасці і супрацоўніцтва недапушчальнае. НАТА павінна заставацца саюзам краін, якія знаходзяцца ў найлепшых узаемных адносінах і ўзаемна гарантуюць  бяспеку», — заявіў палітык. 

У апошнія дні прэзідэнт ЗША Дональд Трамп неаднаразова вяртаўся да тэмы ўсталявання кантролю  над Грэнландыяй. На борце самалёта Air Force One амерыканскі лідар заявіў, што Вашынгтону «патрэбна Грэнландыя з меркаванняў нацыянальнай бяспекі», спасылаючыся на прысутнасць у рэгіёне расійскіх і кітайскіх сіл.

iar/эж