Беларуская Служба

Палякі не вераць у магчымасць супрацоўніцтва паміж прэм'ерам і прэзідэнтам

07.01.2026 18:33
Сярод выбарцаў урадавай кааліцыі і апазіцыі каля дзевяці з дзесяці апытанх не вераць у магчымасць паразумення. 
Прэзідэнт Караль Наўроцкі выступіў з навагоднім зваротам да палякаўPAP/Darek Delmanowicz

Пераважная большасць палякаў чакае дрэнных адносінаў паміж урадам Дональда Туска і прэзідэнтам Каралям Наўроцкім. Паводле сацыялагічнага апытання United Surveys, праведзенага для выдання Wirtualnа Polskа, 84,8% рэспандэнтаў лічаць, што сёлета супрацоўніцтва паміж урадам і кіраўніком дзяржавы будзе канфліктным. Прычым найбольш папулярны адказ  сярод палякаў на тэму стасункаў паміж кіраўніком урада і главой дзяржавы — «вельмі дрэнныя адносіны».

Скептыцызм назіраецца ва ўсіх палітычных групах. Сярод выбарцаў урадавай кааліцыі і апазіцыі каля дзевяці з дзесяці апытанх не вераць у магчымасць паразумення. 

Нават тыя, хто не падтрымлівае асноўныя палітычныя блокі, часцей чакаюць канфлікту паміж Тускам і Наўрокцкім, чым канструктыўнай супрацы. Доля тых, хто спадзяецца на добрыя адносіны, застаецца мінімальнай.

pap/эж


2025 год належаў Каралю Наўроцкаму

30.12.2025 11:42
Экспеты ды аглядальнікі адзначаюць, што найважнейшай падзеяй у 2025-м годзе ў Польшчы сталі прэзідэнцкія выбары.