Беларуская Служба

Стала вядомаe «Слова 2025 года» ў Польшчы

08.01.2026 11:31
Кожны год у апытанні выбіраюцца словы, якія найлепшым чынам адлюстроўваюць важныя тэмы і падзеі апошніх 12 месяцаў.
       2025
Члены журы конкурсу «Слова года» выбіраюць пераможцу 2025 годаPAP/Szymon Pulcyn

Журы конкурсу «Слова 2025 года» прызнала найбольш папулярным слова «дрон». У сваю чаргу ўдзельнікі анлайн-галасавання найбольш папулярным у мінулым годзе палічылі слова «космас».

Па рашэнні журы, другое месца заняло слова «вета», а трэцяе – «космас». У анлайн-апытанні слова «дрон» заняло другое месца, а трэцяе – слова «вета».

Конкурс «Слова года» арганізоўваецца Інстытутам польскай мовы Варшаўскага ўніверсітэта і Фондам польскай мовы ўжо 15 гадоў. Кожны год у апытанні выбіраюцца словы, якія найлепшым чынам адлюстроўваюць важныя тэмы і падзеі апошніх 12 месяцаў.

На сайце апытання можна было выбіраць свайго фаварыта сярод 21 слова. Сярод прапаноў былі, між іншым, такія словы як: «касманаўт», «дрон», «галасы», «космас», «кватэра», «перамір'е» і «суд».

Паралельна з інтэрнэт-карыстальнікамі «Слова года» традыцыйна выбірала таксама агульнанацыянальная група лінгвістаў і журналістаў пад патранатам Савета польскай мовы.

У мінулым годзе сярод лінгвістаў перамагло слова «кааліцыя», а ў анлайн-галасаванні слова «штучны інтэлект».

PAP/аз