Беларуская Служба

У 2025-м годзе мела месца рэкордная наведвальнасць Нацыянальнага музея

10.01.2026 08:01
Нават паўмільёна чалавек паглядзелі Рацлавіцкую панараму ва Уроцлаве.
Ілюстрацыйнае фотаPAP/Maciej Kulczyński

У 2025 годзе Нацыянальны музей ва Уроцлаве і яго філіялы наведалі амаль 800 000 чалавек. Рацлавіцкая панарама мела найбольшую наведвальнасць — амаль паўмільёна наведвальнікаў. Гэта гістарычны рэкорд наведвальнасці за амаль 80-гадовую гісторыю нашага музея, — сказаў дырэктар музея Пётр Ашчаноўскі.

Як было заяўлена прэс-канферэнцыі, Нацыянальны музей ва Уроцлаве і Этнаграфічны музей дасягнулі найбольшай наведвальнасці за ўсю сваю гісторыю, у той час як для музея «Рацлавіцкая панарама» 2025 год стаў найлепшым годам ХХІ-га стагоддзя.

У 2025 годзе музей падрыхтаваў 20 выстаў, у тым ліку 14 новых экспазіцый, і правёў больш за 2000 адукацыйных мерапрыемстваў для ўсіх аўдыторый (лекцыі, экскурсіі, прагулкі, сустрэчы, майстар-класы, музейныя ўрокі, заняткі ёгай і танцамі).

Музей набыў для сваёй калекцыі 936 экспанатаў на суму некалькі мільёнаў злотых.

PAP/юл