Беларуская Служба

На поўначы Польшчы завеі, моцныя замаразкі амаль па ўсёй краіне

10.01.2026 11:21
Інстытут метэаралогіі і воднай гаспадаркі папярэджвае, што хуткасць ветру можа дасягаць 85 км/г.
На поўначы Польшчы абвешчана трывога ў звязку моцным снегападамPAP/Wojtek Jargiło

Моцныя снегапады на поўначы Польшчы ў спалучэнні з моцным ветрам выклічуць снежныя буры і завеі. 

Папярэджанне аб моцных снегападах II узроўню дзейнічае ў Паморскім ваяводстве і некаторых частках Заходнепаморскага ваяводства. Інстытут метэаралогіі і воднай гаспадаркі папярэджвае, што хуткасць ветру можа дасягаць 85 км/г.

Сіноптыкі прагназуюць снегапад, у выніку якога ўзровень снегу ў некаторых раёнах дасягне 30 сантыметраў, а ў некаторых нават да 50 сантыметраў. Моцныя снегапады таксама будуць у Куяўска-Паморскім ваяводстве.

Тым часам на ўсходзе, у цэнтральнай і паўднёвай частках краіны чакаюцца моцныя замаразкі, вышэй -10 градусаў Цэльсія.

ПР/юл