Польскія сіноптыкі выдалі чарговыя папярэджанні аб моцным снегападзе, маразах і снежных завеях. Найбольш небяспечныя з'явы чакаюцца на ўзбярэжжы Балтыйскага мора.
На ўсходзе краіны назіраюцца моцныя замаразкі — нават ніжэй за мінус 20 градусаў Цэльсія, — паведаміла ў эфіры TVP Info прадстаўніца Інстытута метэаралогіі і воднай гаспадаркі Агнешка Прасэк (Agnieszka Prasek).
— Інтэнсіўныя ападкі снегу – на поўначы да 30 сантыметраў снегу да панядзелку. На поўначы і ў цэнтры – да 20 см. Акрамя таго, моцныя маразы – да мінус 15 – мінус 18 градусаў. У бліжэйшыя дні тэмпература ноччу можа апускацца нават да мінус 22 градусаў на паўночным усходзе. Акрамя таго, снежныя завеі.
Гданьскі аэрапорт імя Леха Валенсы з цяжкасцю спраўляецца з зімовымі ўмовамі надвор’я. У Памераніі ідзе снег, дзьме моцны вецер. Былі адменены шэсць з 29 рэйсаў, запланаваных на поўдзень — два ў Варшаву, Капенгаген і Стакгольм, а таксама ў Франкфурт і Амстэрдам. Рэйсы ў Лондан-Лутан і Осла былі затрыманыя больш чым на гадзіну. Інфармацыя абнаўляецца на табло адпраўлення, але немагчыма дазваніцца па гарачай лініі для пасажыраў.
Галоўнае ўпраўленне нацыянальных дарог і аўтамагістралей (GDDKiA) паведамляе, што ўсе дарогі праязныя. Аварыйныя службы працуюць над ліквідацыяй наступстваў зімы і заклікаюць да асцярожнасці.
IAR/нг