Беларуская Служба

На поўначы Польшчы адмяняюць заняткі ў некаторых школах з-за ўмоў надвор’я

11.01.2026 16:31
Настаўнікі будуць займацца вучнямі.
.   .
Ілюстрацыя. Польшчу засыпала снегам.Фота: PAP/Darek Delmanowicz

Заўтра, 12 студзеня, не будзе заняткаў у школах гміны Новы Двор Гданьскі (Nowy Dwór Gdański) і гміны Патэнгoва (Potęgowo) у Слупскім павеце на поўначы Польшчы. Такое рашэнне прыняў мэр Давід Літвін з-за складаных умоў у рэгіёне, выкліканых снегападам і моцным ветрам.

Мясцовыя ўлады таксама ўводзяць палёгкі для бацькоў, якім не будзе з кім пакінуць сваіх дзяцей. Школы ў раёне застануцца адкрытымі. Настаўнікі будуць займацца вучнямі. Паводле слоў мэра Патэнгава, яслі і дашкольная ўстанова будуць працаваць у звычайным рэжыме.

Вучні з Новага Двара Гданьскага таксама могуць заўтра застацца дома. Мэр прыпыніў заняткі ў школах і дашкольных установах, якія знаходзяцца пад кіраўніцтвам гміны Новы Двор Гданьскі. Абгрунтаваннем гэтага рашэння з'яўляюцца ўмовы надвор'я і папярэджанні, звязаныя з метэаралагічнымі пагрозамі і крызіснымі сітуацыямі ў гміне. Экзамены, запланаваныя на гэты час, будуць перанесены, пра што бацькі і вучні атрымаюць звесткі са школ. З-за адмены заняткаў таксама перастане курсіраваць школьны транспарт. Аўтобусы PKS (Państwowa Komunikacja Samochodowa – Дзяржаўны аўтамабільны транспарт) будуць хадзіць толькі па асноўных маршрутах.

IAR/нг

З-за складаных умоваў надвор’я аэрапорт у Гданьску адмяняе рэйсы

11.01.2026 09:17
Адмененыя шэсць з 29 рэйсаў, запланаваных на поўдзень.