Беларуская Служба

Канец Атаўскай канвенцыі. Войска Польскае зможа замініраваць усходнюю мяжу за 48 гадзін

13.01.2026 09:11
Намеснік міністра нацыянальнай абароны Цэзары Томчык падкрэсліў, што гэта не азначае неадкладнага з’яўлення мінных палёў на мяжы.
 .
Ілюстрацыйнае фота.korosten-info.com

Праз некалькі тыдняў у Польшчы перастане дзейнічаць Атаўская канвенцыя, якая з 1997 года забараняла, у прыватнасці, выкарыстанне супрацьпяхотных мін. Пасля спынення яе дзеяння Войска Польскае атрымае больш магчымасцяў па ахове ўсходняй мяжы ў рамках праграмы «Усходні шчыт», у тым магчымасць выкарыстання мін.

Намеснік міністра нацыянальнай абароны Цэзары Томчык падкрэсліў, што гэта не азначае неадкладнага з’яўлення мінных палёў на мяжы.

«Мы ствараем для сябе магчымасць вырабляць і мець у запасе супрацьпяхотныя міны, але не маем намеру размяшчаць іх на ўсходняй мяжы. Падрыхтаваныя месцы для магчымага мініравання — як супрацьтанкавага, так і супрацьпяхотнага. У залежнасці ад рашэнняў Генштаба, войска і планіроўшчыкаў яны могуць быць выкарыстаныя ў будучыні», — заявіў Томчык.

Паводле палітыка, у выпадку прыняцця рашэння мініраванне зойме каля 48 гадзін. Для гэтага плануецца выкарыстоўваць польскія машыны дыстанцыйнага мініравання Baobab. 

Польшча і краіны Балтыі дэнансавалі Атаўскую канвенцыю ў ліпені мінулага года, тлумачачы гэта тым, што Расія не выконвае яе нормаў.

iar/эж