Беларуская Служба

Радаслаў Сікорскі: Жыхары Грэнландыі маюць права самастойна вырашаць свой лёс 

14.01.2026 10:29
Сікорскі таксама выказаў надзею, што пазіцыя ЗША па Грэнландыі і Украіне можа змяніцца пад уплывам польскіх палітыкаў, у тым ліку прэзідэнта.
 -       .
Намеснік прэм'ер-міністра і міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.PAP/Wiktor Dąbkowski

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі давярае словам дзяржаўнага сакратара ЗША Марка Рубіа пра тое, што амерыканскага ўмяшання ў Грэнландыі не будзе. Пры гэтым прэзідэнт ЗША Дональд Трамп усё больш выразна дае зразумець, што Вашынгтон зацікаўлены ва ўсталяванні кантролю над выспай, якая знаходзіцца пад пратэктаратам Даніі.

Радаслаў Сікорскі падкрэсліў, што не хацеў бы расколу, а тым больш вайны паміж дзвюма краінамі НАТА — Даніяй і ЗША: «Дзяржаўны сакратар, мой калега Марка Рубіа, сказаў, што ніякіх фізічных дзеянняў у дачыненні да Грэнландыі не будзе — і гэтага варта трымацца. Грэнландыя належыць яе жыхарам. Яны маюць права папрасіць Данію пра рэферэндум і самастойна вырашаць свой лёс», — заявіў кіраўнік МЗС Польшчы.

Польскі дыпламат нагадаў, што ў гісторыі ўжо здараліся канфлікты паміж краінамі НАТА, у тым ліку ў 1973 годзе падчас захопу Турцыяй Паўночнага Кіпр, але падкрэсліў, што гэта «апошняе, чаго хацелася б сёння».

Радаслаў Сікорскі таксама выказаў надзею, што пазіцыя ЗША ў дачыненні да Грэнландыі і Украіны можа змяніцца пад уплывам польскіх палітыкаў, у тым ліку прэзідэнта.

14 студзеня ў Белым доме запланаваныя перамовы з удзелам прадстаўнікоў Даніі і Грэнландыі, якія адбудуцца на фоне заяў Дональда Трампа пра тое, што ЗША «тым ці іншым спосабам» возьмуць Грэнландыю пад свой кантроль.

iar/эж