Беларуская Служба

Караль Наўроцкі: Толькі Трамп можа затрымаць Пуціна 

14.01.2026 12:16
Польскі лідар выказаў занепакоенасць аддаленнем Еўропы ад ЗША, а гэта шкодзіць як эканамічнай, так і вайсковай бяспецы ЕС.
Прэзідэнт Рэспублікі Польшча Караль НаўроцкіPAP/Jakub Kaczmarczyk

Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі ў інтэрв’ю для праграмы Today на радыё BBC4 заявіў, што расійскі дыктара не заслугоўвае даверу, а Еўропа павінна зрабіць усё магчымае, каб падтрымаць прэзідэнта ЗША ў пошуку рашэння вайны ва Украіне.

«Вядома, я зусім не давяраю Пуціну, але мы мусім думаць, як вырашыць праблему расійскай агрэсіі ва Украіне. Гэта азначае, што мы павінны зрабіць усё, каб падтрымаць Дональда Трампа ў вырашэнні гэтай праблемы. Гэта самае важнае», — падкрэсліў Наўроцкі.

Прэзідэнт Польшчы таксама звярнуў увагу на неабходнасць інвестыцый у еўрапейскія арміі і развіццё міжнароднага супрацоўніцтва. «Я давяраю сабе і давяраю польскім жаўнерам. Таму мы выдзяляем з дзяржаўнага бюджэту ўсё больш сродкаў на войска», — адзначыў палітык, падкрэсліўшы, што Еўропе важна ўсведамляць: інвестыцыі ў абарону і трансатлантычнае супрацоўніцтва са Злучанымі Штатамі з’яўляюцца неабходнымі. 

Польскі лідар таксама выказаў занепакоенасць тым, што Еўропа аддаляецца ад ЗША, а гэта шкодзіць як эканамічнай, так і вайсковай бяспецы Еўрапейскага Саюза.

iar/эж

Кір Страмер: Польшча — ключавы партнёр Лондана ў сферы еўрапейскай бяспекі

13.01.2026 15:15
Абмяркоўваліся таксама эканамічныя пытанні, у тым ліку падрыхтоўка да саміту G20, гаспадаром якога ў 2027 годзе стане Злучанае Каралеўства.