Беларуская Служба

Прэм'ер-міністр Дональд Туск перадаў на дабрачынны аўкцыён свае залатыя бутсы

16.01.2026 18:41
Прэмʼер-міністр Дональд Туск у чарговы раз падтрымаў аўкцыён фонду Вялікі аркестр каляднай дабрачыннасці WOŚP.
Залатые бутсы Дональда Тускаwww.gov.pl

У гэтым годзе кіраўнік польскага ўраду ахвяраваў на аўкцыён свае залатыя бутсы і асабістую сустрэчу ў Канцылярыі прэмʼер-міністра. Дональд Туск вялікі аматар футбола і сам любіць выходзіць на поле.

Пераможца аўкцыёна атрымае новыя залатыя бутсы, каштоўны для прэмʼер-міністра, падарунак ад сяброў. У сваю чаргу сустрэча з Тускам адбудзецца ў Гадзіннікавым кабінеце Канцылярыі прэмʼер-міністра, у якой кіраўнік урада прымае замежных гасцей.

Плануецца, што прыз будзе рэалізаваны да 31 студзеня 2027 года.

25 студзеня 2026 года Вялікі аркестр каляднай дабрачыннасці «зайграе» у 34-ы раз. Сёлета дабрачынная акцыя праходзіць пад лозунгам «Здаровыя жывоцікі нашых дзяцей».

Шмат вядомых людзей ахвяравалі рэчы для аўкцыёну WOŚP, напрыклад, тэнісістка Іга Свёнтэк падарыла сваю ракетку, мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі - будаўнічую каску, у якой ён наведваў шматлікія інвестыцыі ў Варшаве, а дачка прэм'ер-міністра Катажына Туск падарыла сваю вясельную сукенку.


Вынікі леташняга дабрачыннага аўкцыёну