Новы найбуйнейшы польскі паром Jantar Unity, пабудаваны на гданьскай суднаверфі Remontowa, з 20 студзеня пачне рэгулярныя рэйсы паміж Польшчай і Швецыяй. Судна будзе курсіраваць па маршруце Свінуйсьце — Трэлебарг і Істад, — паведаміў прэм’ер-міністр Дональд Туск.
17 студзеня ў Шчэціне праходзіць урачысты спуск на ваду. Судна мае амаль 200 метраў у даўжыню і можа перавозіць каля 270 грузавікоў і 400 пасажыраў. Паром развівае хуткасць да 19 вузлоў, а сучасныя стабілізацыйныя, баластныя сістэмы забяспечваюць высокі ўзровень бяспекі і камфорту нават у складаных умовах надвор’я.
На борце размешчаны каюты ўзроўню 3–4-зоркавых гатэляў, зоны адпачынку, кафетэрыі, бары і сямейныя прасторы. Першы рэйс з пасажырамі запланаваны на 20 студзеня. Маршрут да Трэлебарга паром пераадолее за рэкордныя шэсць з паловай гадзін.
iar/pap